Чарга на польскай мяжы складае больш за 3100 машын
Па стане на 06:00 раніцы чацвярга на пераходзе «Брэст» стаяць 3185 легкавых машын і 44 аўтобусы, паведамляе Памежны камітэт.
Фота: Tochka.by
Больш за 3000 машын стала ўчора вечарам.
У чэрвені на пераходзе было больш за 2000 легкавых машын, толькі ў ліпені чарга стала змяншацца і нават падала да 120. Але потым зноў пачаўся рост, і ў пачатку жніўня машын стала больш за 2000, зараз пераадолена планка ў 3000. Гэта азначае, што пераезд мяжы расцягваецца ў некалькі дзён.
Расце колькасць машын на выезд з Беларусі праз Літву.
Па стане на 06:00 у «Камнным Логу» — 170 легкавых машын, у «Беняконях» — 120. Чэргаў з аўтобусаў зараз няма.
На латвійскай мяжы чэргаў няма.