БЕЛ Ł РУС

Трамп сказаў Зяленскаму і еўрапейцам, што не будзе абмяркоўваць з Пуціным пытанне тэрыторый

14.08.2025 / 7:11

Nashaniva.com

У некаторых з еўрапейскіх лідараў склалася ўражанне, што Трамп не адчувае аптымізму адносна вынікаў яго сустрэчы з Пуціным

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму і еўрапейскім лідарам падчас анлайн-саміту ў сераду, што не збіраецца абмяркоўваць з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным дзяльбу ўкраінскіх тэрыторый, а толькі мае намер дамагацца спынення агню. Пра гэта са спасылкай на ананімныя крыніцы паведаміў амерыканскі тэлеканал NBC News.

Як перадае NBC News, дзве еўрапейскія афіцыйныя асобы і яшчэ «дзве асобы, праінфармаваныя пра размову», сцвярджаюць, што Трамп і еўрапейцы дамовіліся, што мірныя перамовы можна будзе пачынаць толькі пасля таго, як будзе ўстаноўлена перамір’е.

«У некаторых з еўрапейскіх лідараў склалася ўражанне, што Трамп не адчувае аптымізму адносна вынікаў яго сустрэчы з Пуціным», — пераказвае NBC словы сваіх суразмоўцаў.

Паводле звестак гэтых суразмоўцаў, усе ўдзельнікі размовы пагадзіліся, што ўмовы міру нельга абмяркоўваць за спінай Украіны.

Акрамя таго, усе еўрапейскія ўдзельнікі мяркуюць, што калі Пуцін не пагодзіцца спыніць агонь, то Трамп, хутчэй за ўсё, увядзе новыя санкцыі супраць Расіі.

Чытайце таксама:

Трамп хоча прапанаваць Пуціну за спыненне вайны рэдказямельныя мінералы

Трамп пагражае Пуціну «сур'ёзнымі наступствамі», калі той адмовіцца спыніць вайну пасля саміту на Алясцы

У расійскім МЗС патлумачылі, з якой пазіцыяй Пуцін паедзе на Аляску

ЗША працуюць над месцам сустрэчы Трампа, Пуціна і Зяленскага ў канцы наступнага тыдня

Прыярытэт — спыненне агню. Зяленскі і еўрапейскія лідары паразмаўлялі з Трампам

Каментары да артыкула