У Беларусі ўжо зрабілі чатыры ўмацаваныя раёны
Пра гатоўнасць чатырох з пяці запланаваных умацаваных раёнаў паведаміў міністр абароны Віктар Хрэнін.
Віктар Хрэнін. Фота: Мінабароны Беларусі
Па словах Віктара Хрэніна, два з гэтых раёнаў будуць задзейнічаныя падчас вучэнняў «Захад-2025», якія пройдуць на тэрыторыі Беларусі з 12 па 16 верасня.
У гэтых ўмацаваных раёнах плануецца правесці трэніроўку войскаў.
«Гэта будуць Ваўкавыскі кірунак і Смаргонскі, дзе будуць невялікія падраздзяленні выконваць практычныя задачы па адбіцці верагоднага праціўніка», — удакладніў Віктар Хрэнін.
Чытайце таксама:
На вучэннях «Захад-2025» адпрацуюць планаванне прымянення ядзернай зброі і «Арэшніка»