БЕЛ Ł РУС

На месцы Мінскага замчышча з'явіцца памятны знак

13.08.2025 / 19:48

Nashaniva.com

На Нямізе паставяць памятны знак на месцы Мінскага замчышча. Пра гэта 13 жніўня паведаміў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Вадзім Лакіза, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

«Горад атрымае новы цікавы аб'ект, які стане напамінам пра багатую гісторыю Мінска і яго старажытныя карані — памятны знак пра найстаражытнейшае ўмацаванне і храм», — падзяліўся Вадзім Лакіза.

Акрамя таго, да свята горада ў верасні Інстытут гісторыі НАН збіраецца выдаць кнігу пра Мінскае замчышча. У ёй будуць сабраныя ўнікальныя даследаванні, дакументы і адкрыцці, прысвечаныя сталіцы Беларусі.

Што тычыцца аднаўлення гістарычнага раёна, размешчанага каля Палаца спорту і ўздоўж вуліцы Нямігі, то цяпер яго рэканструкцыя не плануецца.

«Адзін з кірункаў працы археолагаў — выратавальныя (ахоўныя) даследаванні. Яны праводзяцца Інстытутам гісторыі НАН сумесна з нашымі калегамі з ВНУ. Краіна развіваецца, выконваюцца земляныя, будаўнічыя, меліярацыйныя работы. І наша задача ў рамках дзейнага заканадаўства — распрацоўка і выкананне мер па ахове археалагічнай спадчыны. Мы ажыццяўляем археалагічную экспертызу і здабываем старажытныя артэфакты з культурных слаёў, асабліва ў тых выпадках, калі спыніць будаўніцтва немагчыма», — паведаміў Вадзім Лакіза.

Чытайце таксама:

«Пад метровым шурфам — каменная шліфаваная сякера». Археолагі расказалі пра важныя вынікі сёлетніх падводных раскопак

Мінкульт дазволіў афармляць даведкі анлайн

На Менцы ўпершыню знайшлі ліцейную форму для ювелірных упрыгажэнняў. Гэта змяняе ўяўленне пра жыццё летапіснага Менска

Каментары да артыкула