БЕЛ Ł РУС

Мінск хацелі зрабіць хатнім горадам для кітайскага хакейнага клуба

13.08.2025 / 19:28

Nashaniva.com

Хакейны клуб «Куньлунь Рэд Стар», які цяпер называецца «Шанхай Дрэганс», мог правесці наступны сезон Кантынентальнай хакейнай лігі ў Мінску, паведаміў былы кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі, а цяпер член Савета Рэспублікі Дзмітрый Баскаў.

Фота ілюстрацыйнае

Перамовы пра магчымы пераезд вяліся яшчэ вясной 2025 года, а ў якасці хатняй пляцоўкі для кітайскага клуба разглядалася «Чыжоўка-Арэна». Але з-за розных арганізацыйных і фінансавых абставін план не здзейсніўся. 

Клуб «Куньлунь» быў заснаваны ў 2016 годзе ў Пекіне. Пасля ён выступаў таксама ў Шанхаі і Новасібірску, а потым пераехаў у падмаскоўныя Мыцішчы. Сёлета клуб прайшоў рэбрэндынг і выбраў сваёй хатняй арэнай у КХЛ «СКА Арэну» ў Санкт-Пецярбургу.

Чытайце таксама:

Памочнік Байдэна прапаноўваў выслаць з ЗША хакеіста Авечкіна падчас абмену палітвязнямі

Памёр першы хакеіст з Беларусі ў НХЛ

У 29 гадоў загінуў хакейны лайнсмен Павел Казлоў

Форвард мінскага «Дынама» Дылан Дзюбэ і яшчэ чатыры хакеісты прызнаныя невінаватымі па справе аб сэксуальным гвалце

Каментары да артыкула