БЕЛ Ł РУС

У Лельчыцах мужчына захацеў ашчадзіць на корме для сабак і моцна памыліўся

13.08.2025 / 18:27

Nashaniva.com

У чэрвені жыхар Лельчыц даведаўся, што падчас сельгасработ каля вёскі Вусаў была выпадкова параненая казуля. Ён вырашыў забраць тушу загінулай жывёлы сабе на корм сваім сабакам, паведаміла прэс-служба пракуратуры Гомельскай вобласці.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Але ўжо па дарозе дадому з трафеем мужчыну спынілі інспектары аховы жывёльнага і расліннага свету. Пры праверцы багажніка яны знайшлі тушу, а па беларускім законе перавозіць загінулых дзікіх жывёл без спецыяльных дакументаў нельга. Казуля лічыцца відам, на які вызначаныя строгія нормы палявання і абыходжання, таму парушэнне разглядаецца як сур’ёзнае правапарушэнне.

Шкоду прыродзе ацанілі ў 120 базавых велічынь (5040 рублёў). На судзе мужчына прызнаў віну. Лельчыцкі раённы суд прызначыў яму штраф у 30 базавых велічынь (1260 рублёў) і канфіскаваў аўтамабіль Ford Transit, якім перавозілі тушу. Машына перайшла ў ўласнасць дзяржавы.

Чытайце таксама:

Апублікавалі карта-схему мінулагодніх месцаў ДТЗ з удзелам жывёл

На гэтыя выхадныя ў Беларусі забілі на паляванні чатырох мядзведзяў

За права забіць чарговага мядзведзя паляўнічы заплаціў больш за 117 тысяч рублёў

Каментары да артыкула