БЕЛ Ł РУС

Трамп: Калі б я атрымаў Маскву і Ленінград у выніку ўгоды з Расіяй, СМІ напісалі б, што гэта дрэнная здзелка

13.08.2025 / 14:59

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША абрынуўся з крытыкай на СМІ, якія пішуць пра яго сустрэчу з Уладзімірам Пуціным.

Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong / Getty Images

Трамп назваў несумленнымі СМІ, якія называюць яго сустрэчу з Пуціным паразай.

Паводле слоў прэзідэнта ЗША, журналісты цытуюць розных звольненых няўдачнікаў.

«Несумленныя СМІ адрабляюць тэму маёй сустрэчы з Пуціным. Яны пастаянна цытуюць звольненых няўдачнікаў і па-сапраўднаму дурных людзей, накшталт Джона Болтана, які толькі што заявіў, што, нават нягледзячы на тое, што сустрэча праходзіць на амерыканскай зямлі, «Пуцін ужо перамог». Што гэта наогул значыць? Мы перамагаем ва ўсім.

Фэйкавыя навіны працуюць звышурочна (без падатку на звышурочныя!). Калі б я атрымаў Маскву і Ленінград у якасці часткі здзелкі з Расіяй, фэйкавыя навіны сказалі б, што я заключыў дрэнную ўгоду!» — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы.

Амерыканскі прэзідэнт заклікаў звярнуць увагу на рэальныя навіны пра карупцыю ў яго апанентаў. 

«Гэта хворыя і несумленныя людзі, якія, верагодна, ненавідзяць нашу краіну. Але гэта не мае значэння, таму што мы перамагаем ва ўсім!» — падсумаваў Трамп.

Сустрэча амерыканскага і расійскага лідараў павінна прайсці на ваеннай базе ў Алясцы 15 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула