Лукашэнка заслухаў закрыты даклад міністра абароны
Аляксандр Лукашэнка 13 жніўня заслухаў закрыты даклад міністра абароны Віктара Хрэніна, піша БЕЛТА. Галоўныя тэмы — вучэнні і мяжа.
Асноўнымі тэмамі даклада сталі падрыхтоўка да сумесных беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў «Захад-2025» і аператыўная сітуацыя ля межаў Беларусі, гатоўнасць да рэагавання на пагрозы, якія ўзнікаюць, коратка паведамляе агенцтва.