БЕЛ Ł РУС

Беларус два гады збіраў дробныя купюры. Паглядзіце, колькі атрымалася сабраць

13.08.2025 / 12:47

Nashaniva.com

Амаль два гады таму беларус паставіў перад сабой мэту — напоўніць трохлітровы слоік купюрамі. Ягоная жонка Наталля падзялілася, колькі ў выніку атрымалася назбіраць, піша Onliner.by.

Першапачаткова быў план збіраць у слоік купюры па 5 рублёў. Каб не ўзнікала спакусы патраціць заначку раней часу, слоік загадзя закаталі. Звычайна мужчына адкладаў па 5 рублёў, некалькі дзён атрымлівалася адкласці па 20 і па 10 рублёў.

Прайшло амаль два гады, слоік напоўніўся, і прыйшоў час пералічыць купюры: унутры аказалася 434 купюры па 5 рублёў, 2 купюры па 20 рублёў і 23 купюры па 10 рублёў. Канчатковая сума — 2440 рублёў.

— Памяняем на даляры, добрая падмога да адпачынку на моры, — падзялілася Наталля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула