БЕЛ Ł РУС

Стрыптыз на вачах у суседзяў у Брэсце скончыўся для дзяўчыны крыміналкай

13.08.2025 / 12:40

Nashaniva.com

Моцна п’яная 24-гадовая жыхарка Брэста выйшла ў двор цалкам голай — суседзі выклікалі міліцыю.

У Брэсце 24-гадовая мясцовая жыхарка каля тыдня ўжывала вялікія дозы алкаголю, піша канал сілавікоў. У стане моцнага ап’янення жанчына выйшла ў двор без адзення, паводзіла сябе агрэсіўна і крычала мацерныя словы.

Суседзі выклікалі міліцыю. Міліцыянты затрымалі дзяўчыну.

У дачыненні да яе распачата крымінальная справа за хуліганства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула