БЕЛ Ł РУС

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст

13.08.2025 / 11:38

Nashaniva.com

У пятніцу, 8 жніўня, на трасе М2 (Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск) паблізу населенага пункта Каралёў Стан адбылося сур'ёзнае ДТЗ: кіроўца збіў веласіпедыста, які ехаў па абочыне. У УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама Onlíner паведамілі падрабязнасці таго, што здарылася.

ДТЗ адбылося каля 15:42 на 22-м км трасы М2 у Мінскім раёне. За рулём Volkswagen Polo знаходзіўся 46-гадовы кіроўца, як паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі, быў у стане алкагольнага ап’янення — 2,48 праміле.

У нейкі момант кіроўца выехаў на абочыну і наехаў на 16-гадовага веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным напрамку.

Афіцыйны канал Беларускай федэрацыі трыятлона апублікаваў навіну пра гібель маладога спартсмена Ціхана Сіневіча.

— Трагедыя адбылася 8 жніўня, у пятніцу, падчас велатрэніроўкі. Медыкі змагаліся за яго жыццё, але, на жаль, выратаваць Ціхана не ўдалося, — гаворыцца ў паведамленні.

Па інфармацыі ДАІ, з месца ДТЗ веласіпедыста завезлі ў бальніцу з цяжкімі траўмамі. Там ён памёр 10 жніўня, у нядзелю.

Развітанне з Ціханам адбудзецца заўтра, 14 жніўня, у рытуальнай зале Мінскага крэматорыя.

У Дзяржаўтаінспекцыі паведамілі, што кіроўца змешчаны ў ізалятар у адпаведнасці з арт. 108 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Частка 4 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса за парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што па неасцярожнасці пацягнула смерць чалавека, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула