«Белавія» абвясціла пра зніжкі да 50 працэнтаў
«Белавія» аб’явіла зніжкі ў 50% ад мінімальных апублікаваных тарыфаў.
Прапанова распаўсюджваецца на ўсе прамыя рэгулярныя рэйсы з Мінска, Гомеля, Брэста, Магілёва і назад.
Падарожжы можна планаваць з 1 лістапада гэтага года па 28 лютага наступнага года. Таму, калі хочацца сустрэць восень або зіму дзесьці ў цёплым месцы, то вось вам варыянт.
Паспець набыць білеты па тарыфе «Прома» можна за два дні: 13 і 14 жніўня.
Іх колькасць, патлумачылі ў авіякампаніі, абмежаваная. Таксама нагадваюць, што зніжка не распаўсюджваецца на таксы і зборы. З астатнімі дэталямі можна азнаёміцца на сайце.