БЕЛ Ł РУС

Трамп і Вэнс правядуць сёння віртуальную сустрэчу з Зяленскім

13.08.2025 / 8:12

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс 13 жніўня правядуць віртуальную сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі напярэдадні саміту на Алясцы, піша ABC News.

Два амерыканскія чыноўнікі пацвердзілі ABC News, што сустрэча ў фармаце відэаканферэнцыі паміж Трампам, Вэнсам, Зяленскім і прадстаўнікамі еўрапейскіх дзяржаў запланаваная на сераду.

Сустрэча Зяленскага, Трампа і Вэнса ў Белым доме ў лютым 2025 года. Фота: AP Photo / Mystyslav Chernov

Напярэдадні Зяленскі заявіў, што кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін рыхтуецца да «новых наступальных аперацый» нягледзячы на запланаваны на пятніцу мірны саміт на Алясцы.

Баі на лініі фронту, а таксама ўдары дронаў і ракет далёкага дзеяння працягваюцца, у той час як ЗША і Расія рыхтуюцца да пятнічнай сустрэчы. Чакаецца, што прадстаўнікі Украіны не будуць браць у ёй удзел, хаця крыніца ў офісе Зяленскага паведаміла ABC News у панядзелак, што «сітуацыя вельмі зменлівая».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула