БЕЛ Ł РУС

Памерла 37-гадовая актрыса Кацярына Арлова

12.08.2025 / 22:32

Nashaniva.com

12 жніўня памерла беларуская актрыса Кацярына Арлова, паведамляе «Люстэрка». Ёй было ўсяго 37 гадоў.

Кацярына Арлова — другая злева. Фота: InJest

«Пасля цяжкай і невылечнай хваробы пайшла на неба актрыса InJest-the Physical Theatre Кацярына Арлова. Ёй было 37. Яна трымалася колькі магла. І нават больш. Дзякуй табе, Каця, што была з намі. Святло тваёй светлай душы», — напісаў у фэйсбуку рэжысёр Вячаслаў Іназемцаў.

Арлова была занятая ў шэрагу пастановак тэатра, у тым ліку «ГЕНЕЗІС # або паходжанне відаў» і «Доступ да цела». 

Пластычны ТЭАТР «ІнЖэст» з'явіўся ў Беларусі ў 1981 годзе. Як адзначалася ў сацыяльных сетках калектыву, «ІнЖэст» з восені 2021 года не можа выступаць у Беларусі, з восені 2024 года не можа рэпеціраваць з-за забароны МНС.

Развітанне з Кацярынай Арловай адбудзецца 14 жніўня ў 11:00 па адрасе: Мінск, вуліца Сямашкі, 8 (рытуальная зала пры моргу 9-й бальніцы).

Чытайце таксама:

Памёр Уладзімір Казак

Памерла дзяячка беларускай старой эміграцыі Людміла Бакуновіч

Памёр Кліменцій Кожан

Каментары да артыкула