БЕЛ Ł РУС

Зяленскі паведаміў пра «добрыя навіны» і расказаў, што адбылося каля Дабраполля

12.08.2025 / 20:37

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што на Сумшчыне ўкраінскія войскі вызвалілі шэсць населеных пунктаў і ў двух месцах выйшлі на мяжу з Расіяй. А на Данбасе, паводле яго слоў, сітуацыя складаная, але пакуль што яшчэ не катастрофа, піша «РБК-Украіна».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa NurPhoto via Getty Images

Як сцвярджае Зяленскі, пад Добраполлем расійскія сілы прасунуліся на некалькі кіламетраў, але без тэхнікі — толькі невялікія групы са зброяй.

«Дабраполле — Краматорск. Што там адбылося? Групы рускіх прасунуліся каля 10 кіламетраў у некалькіх кропках. Усе яны без тэхнікі, толькі зброя ў руках. Некаторыя ўжо знойдзеныя, часткова знішчаныя, часткова ўзятыя ў палон. Іншых таксама знойдзем і знішчым у найбліжэйшы час», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Ён адзначыў, што гэты прарыў — частка інфармацыйнай стратэгіі Расіі перад сустрэчай Пуціна і Трампа, каб паказаць нібыта прасоўванне расійскіх войскаў і слабасць Украіны.

Таксама ён паведаміў пра стабільную сітуацыю на Харкаўскім кірунку і нават поспех у Луганскай вобласці, дзе ўкраінскія войскі нібыта здолелі прасунуцца прыкладна на кіламетр у глыб пазіцый праціўніка.

Паводле прэзідэнта Украіны, сітуацыя на фронце застаецца напружанай, але ўкраінскія войскі працягваюць змагацца і ўтрымліваць пазіцыі.

Чытайце таксама:

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

«У бліжэйшыя гадзіны вырашыцца лёс 29% тэрыторыі ДНР, што засталіся пад кантролем Украіны»

Расіі засталося некалькі крокаў да поўнага акружэння Пакроўска

Зяленскі: Расія перамяшчае войскі для новай наступальнай аперацыі

Трамп на перамовах з Пуціным пастараецца вярнуць Украіне частку акупаваных тэрыторый

Каментары да артыкула