БЕЛ Ł РУС

«У бліжэйшыя гадзіны вырашыцца лёс 29% тэрыторыі ДНР, што засталіся пад кантролем Украіны»

12.08.2025 / 14:8

Nashaniva.com

Расійскія войскі прасунуліся на поўнач ад Пакроўска, пагражаючы адрэзаць Славянск і Краматорск ад Дняпра. Украіна мае зусім мала часу, каб контрударам вярнуць і прадухіліць далейшыя тэрытарыяльныя страты, піша ваенны аглядальнік Bild Юліян Ропке.

«Наступныя гадзіны вызначаць лёс тых 29%, што яшчэ кантралююцца Украінай у Данецкім рэгіёне», — піша Ропке.

Расійскія войскі на поўнач ад Пакроўска прасунуліся пешшу і на лёгкай тэхніцы на глыбіню каля 18 кіламетраў. Пры гэтым яны абышлі Дабраполле і дасягнулі шашы, якая злучае Дняпро са Славянскам і Краматорскам.

У Украіны цяпер вельмі вузкае акно часу, каб адрэзаць гэтыя падраздзяленні — ідэальна з боку Дабраполля — і знішчыць іх, піша аглядальнік.

На яго думку, гэта магчыма, калі Кіеву ўдасца скамплектаваць механізаваных падраздзяленні і арганізаваць франтальную атаку, бо расійскія войскі пакуль не маюць FPV-дронаў у гэтым раёне.

«Злева: як расійскі наступ выглядае на мапе. Справа: як расійскі наступ выглядае насамрэч. Расійскія тэрарысты бамбяць грамадзянскія раёны злева і справа ад свайго прарыву», — падпісаў выяву ў твітары Ропке

Калі ж Украіна не паспее, дроны і механізаваныя адзінкі могуць хутка з’явіцца, замацаваўшыся і заняўшы новыя тэрыторыі.

У выпадку рэалізацыі такога сцэнару апошнія буйныя гарады рэгіёна — Славянск і Краматорск — будуць адрэзаны ад Дняпра і змогуць атрымліваць забеспячэнне толькі праз Харкаў.

Калі Украіна не зможа знішчыць некалькі сотняў расійскіх салдат, якія знаходзяцца далёка ад уласнай лагістыкі, верагоднасць утрымання вобласці ў доўгатэрміновай перспектыве будзе мінімальнай.

«Украіне трэба дзейнічаць рашуча і ў некалькі дзён вярнуць хаця б тэрыторыю прыкладна 15 × 5 кіламетраў. Калі гэта не атрымаецца, спіраль слабой абароны і страты тэрыторый будуць працягвацца і паскарацца», — піша Ропке.

У такім выпадку Расія, імаверна, адкліча прапанову аб вывадзе войск з Данбаса ў абмен на перамір’е, мяркуе ваенны аглядальнік Bild. 

Учора стала вядома, што расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула