БЕЛ Ł РУС

У Мінскай вобласці ёсць поле, поўнае сланечнікаў

12.08.2025 / 14:7

Nashaniva.com

Яркае, маляўнічае, бяскрайняе поле сланечнікаў можна ўбачыць у Вілейскім раёне каля аграгарадка Ілля. Не заўважыць яго немагчыма — «кветкавае сонейка» знаходзіцца каля дарогі і прыцягвае сваёй афарбоўкай, піша Kraj.by.

Поле алейнай культуры плошчай 170 га належыць гаспадарцы раёна ААТ «Аграфірма «Ілля». Вырошчванне сланечнікаў з’яўляецца эксперыментальным для рэгіёна.

Для фотасесіі ў полі падыдуць светлыя, лёгкія ўборы, а таксама аксэсуары, якія арыгінальна дапаўняюць вобраз. Важна памятаць пра час сутак і асвятленне, каб атрымаць прыгожыя фатаграфіі. Асабліва ўдалыя кадры атрымліваюцца на світае ці на захадзе сонца.

Разам з тым фатаграфавацца ў палях сланечнікаў трэба асцярожна, не пашкоджваючы расліны. Уладальнікі палёў могуць падаць заяву ў міліцыю, калі палічаць, што іх маёмасць пацярпела з-за фотасесій. І сапраўды, за пашкоджанне пасеваў можна атрымаць штраф.

Пры гэтым забароны фатаграфавацца на фоне сланечнікаў няма, але адпаведны ракурс можна выбраць і не сыходзячы з абочыны, каб не псаваць будучы ўраджай проста дзеля прыгожага фота.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула