БЕЛ Ł РУС

Ці можа бацька ўзяць бальнічны, калі захварэе старэйшае дзіця, як маці ў дэкрэце з малодшым?

12.08.2025 / 12:4

Nashaniva.com

Калі бацька, у якога некалькі дзяцей, можа ўзяць бальнічны па доглядзе дзіцяці ў час дэкрэта маці, расказалі ў Мінпрацы.

Калі маці даглядае дзіця да 3-х гадоў, то дзейнічаюць наступныя правілы. У выпадку, калі старэйшае дзіця захварэла і знаходзіцца дома, бацьку выдадуць толькі даведку аб часовай непрацаздольнасці, яна не аплачваецца.

А калі старэйшае дзіця знаходзіцца з маці ў бальніцы, бацьку належыць паўнацэнны бальнічны ліст.

Яго выдадуць, калі захварэюць абодва дзіцяці і маці будзе знаходзіцца з малодшым у стацыянары або ў сітуацыі, пры якой яе саму шпіталізуюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула