БЕЛ Ł РУС

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў

12.08.2025 / 8:4

Nashaniva.com

Сёння Міколу Статкевічу споўнілася 69 гадоў. Шосты год запар сустракае дзень народзінаў за кратамі. Лідара сацыял-дэмакратаў пасадзілі на 14 гадоў.

Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года, калі ён ехаў на Камароўку на перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай.

У снежні 2021 года яго прысудзілі да 14 гадоў зняволення. Яго судзілі разам з Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Дзмітрыем Паповым, Арцёмам Сакавым і Уладзімірам Цыгановічам.

Статкевіч адбывае пакаранне ў Глыбоцкай калоніі. Амаль 1000 дзён пра яго няма вестак.

Гэта не першае яго зняволенне. Пасля пратэстаў на вынікі рэферэндуму 2004 года ён быў прысуджаны да трох гадоў хіміі. А пасля Плошчы-2010, Статкевіч, які быў кандыдадам у прэзідэнты на выбарах 2010 года, атрымаў шэсць гадоў зняволення і быў вызвалены ў жніўні 2015 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула