БЕЛ Ł РУС

Цягнік Санкт-Пецярбург — Гомель ідзе з затрымкай з-за няспраўнасці лакаматыва

12.08.2025 / 7:34

Nashaniva.com

Цягнік Санкт-Пецярбург — Гомель ідзе з затрымкай з-за няспраўнасці лакаматыва, паведаміла Белчыгунка.

Цягнік №83 адправіўся з паўночнай сталіцы Расіі 11 жніўня ў 16:10.

«Зараз па тэхнічных прычынах (няспраўнасць лакаматыва) састаў ідзе з затрымкай прыблізна 1 гадзіна 20 хвілін», — растлумачылі ў прэс-службе БЧ.

Спецыялісты Беларускай чыгункі прымаюць аператыўныя меры па скарачэнні часу спазнення цягніка. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне кантакт-цэнтра БЧ — 105.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула