БЕЛ Ł РУС

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес

12.08.2025 / 7:20

Nashaniva.com

Мадэль Джарджына Радрыгес, якая з'яўляецца каханай форварда «Аль-Насра» і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду, паведаміла ў сацыяльных сетках, што прыняла прапанову стаць жонкай футбаліста.

Фота: старонка Крышціяну Раналду ў сацсетках

Яна апублікавала здымак, на якім відаць заручальны пярсцёнак з каменьчыкам, надзеты на палец.

«Так, кахаю. У гэтым і ўсіх іншых жыццях», — напісала Радрыгес.

Напярэдадні ў СМІ з'явілася інфармацыя, што пара тайна пажанілася, піша Championat.com

Фота: старонка Джарджыны Радрыгес у сацсетках

Чуткі справакавалі публікацыі Джарджыны ў сацыяльных сетках з нейкай урачыстасці, дзе дзяўчына была апранута ў белую сукенку з кветкавым арнаментам, а на яе пальцы фанаты заўважылі пярсцёнак.

Радрыгес і Раналду знаходзяцца ў адносінах з 2016 года. Пара гадуе пяцярых дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула