БЕЛ Ł РУС

У Беларусі будуць разбудоўваць сотавую сувязь

11.08.2025 / 19:46

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 11 жніўня падпісаў указ «Аб будаўніцтве аб'ектаў сотавай сувязі», паведамляе прэс-служба палітыка. Дакумент прыняты для развіцця інфраструктуры сетак электрасувязі, увядзення новых тэхналогій і павышэння якасці і даступнасці паслуг.

Фота ілюстрацыйнае

Указ, як паведамляецца, стварае ўмовы для спрашчэння будаўніцтва і абслугоўвання аб'ектаў сотавай мабільнай сувязі, а таксама інжынернай і транспартнай інфраструктуры, неабходнай для іх работы.

Акрамя таго, у дакуменце вызначаюцца асаблівасці прыёмкі гэтых аб'ектаў у эксплуатацыю.

Чытайце таксама:

Мабільны аператар абвясціў пра «маштабныя работы» па паляпшэнні сувязі ў дзвюх абласцях

«Белтэлекам» плануе выйсці на рынак сотавай сувязі ў 2026 годзе

У Беларусі ў 2025 годзе выяўлена 263 SIM-карты беларускіх аператараў, якія выкарыстоўваліся кіберзлачынцамі

Каментары да артыкула