БЕЛ Ł РУС

На гэтыя выхадныя ў Беларусі забілі на паляванні чатырох мядзведзяў

11.08.2025 / 18:29

Nashaniva.com

На мінулых выходных, 9-10 жніўня, на тэрыторыі Беларусі застрэлілі адразу чатырох мядзведзяў. Пра гэта паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.

Фота: t.me/rgooboor_ohota

Чатыры мядзведзі былі забітыя ў Докшыцкай, Глыбоцкай, Віцебскай і Гарадоцкай паляўнічых гаспадарках.

«Кожны з паляўнічых па праве можа ганарыцца сваім трафеем. Віншуем усіх паляўнічых з удалымі стрэламі і жадаем новых дасягненняў у будучыні», — адзначылі ў БТПР.

Фота: t.me/rgooboor_ohota

Для розыгрышу сёлета засталося яшчэ 9 дазволаў на паляванне, для аўкцыёну — 5.

Фота: t.me/rgooboor_ohota

Паляванне на мядзведзя ў Беларусі ўпершыню за доўгі час афіцыйна адкрылі 1 ліпеня. Яно працягнецца да 31 снежня.

Фота: t.me/rgooboor_ohota

Першага мядзведзя забілі ноччу на 18 ліпеня ў Віцебскай паляўнічай гаспадарцы.

Чытайце таксама:

У фотапастку ў Сенненскім раёне трапілі мядзвежыя спа-працэдуры ВІДЭА

За права забіць чарговага мядзведзя паляўнічы заплаціў больш за 117 тысяч рублёў

Ва Ушацкім раёне мужчыну будуць судзіць за забойства мядзведзя

Другім, хто забіў мядзведзя ў Беларусі, аказаўся адстаўны высокапастаўлены міліцыянт

Пад Барысавам забілі другога мядзведзя пасля адкрыцця палявання на іх

У Беларусі забілі першага за доўгі час мядзведзя

Каментары да артыкула