БЕЛ Ł РУС

На Лепельшчыне рэабілітавалі бабра, які нібыта высушыў цэлае возера

11.08.2025 / 16:19

Nashaniva.com

У Лепельскім раёне Віцебшчыны амаль цалкам высахла возера Кастрыцкае. Спачатку мясцовыя жыхары падазравалі, што ў бядзе вінаваты бабёр — маўляў, ён мог пракапаць нару ў дамбе, як гэта ўжо было летась. Але эколагі праверылі гэтую версію і слядоў бабра не знайшлі, паведамляе АНТ.

Тое, што засталося ад возера Кастрыцкага

Высветлілася, што прычына іншая: пасля моцных залеў 19 ліпеня ўзровень вады зменшыўся прыкладна на паўметра, пачаўся размыў берагоў. 23 ліпеня дамба не вытрымала і яе прарвала. Рыбаловы спрабавалі ўратаваць возера, але безвынікова.

Цяпер вадаём амаль ператварыўся ў балота — рыба загінула, птушкі пакінулі гэты край. Адрадзіць возера можна, калі засыпаць пралом і ўмацаваць дамбу з дапамогай спецтэхнікі.

Чытайце таксама:

На Лепельшчыне бабёр асушыў цэлае возера

У Добрушы бабёр прыйшоў у паліклініку і заснуў пры ўваходзе

У Чэхіі бабры за ноч пабудавалі плаціну там, дзе яе ўзвядзенне доўга не маглі ўзгадніць чыноўнікі

У Чэхіі бабры за ноч пабудавалі плаціну там, дзе яе ўзвядзенне доўга не маглі ўзгадніць чыноўнікі

Каментары да артыкула