У Мінскім раёне мужчына ўпаў у вогнішча
Здарэнне адбылося 10 жніўня.
38-гадовы мужчына ўпаў у вогнішча на ўчастку каля дома ў вёсцы Прылуцкая Слабада.
Прычынай здарэння стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Мужчына з апёкамі шпіталізаваны, паведамляе МНС.