БЕЛ Ł РУС

У Пухавіцкім раёне 17-гадовы хлопец залез на высакавольтны слуп і атрымаў 40 працэнтаў апёкаў цела

11.08.2025 / 14:30

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося вечарам 8 жніўня.

Каля 23:45 17-гадовы хлопец разам з трыма непаўналетнімі сябрамі знаходзіўся каля чыгункі паміж станцыяй «Рудзенск» і прыпынкам «Раўнаполле», піша СК.

Жадаючы ўразіць аднагодкаў, падлетак залез на высакавольтны слуп лініі электраперадачы. Падчас спуску ён страціў раўнавагу і дакрануўся да металічнага дроту пад напругай. Атрымаўшы ўдар токам, ён упаў уніз. Сябры неадкладна выклікалі ратавальнікаў.

Малады чалавек знаходзіцца ў бальніцы. У яго дыягнаставаныя апёкі 40% цела. Яго жыццю нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула