БЕЛ Ł РУС

Выйшла кніга «Таямніцы Старога Менска»

11.08.2025 / 13:46

Nashaniva.com

У выданні даступна і захапляльна апавядаецца пра ўзнікненне Менска на Менцы і час ягонага існавання тут з Х па сярэдзіну ХІІ стагоддзя.

Аналізуюцца вынікі раскопак з 1954 па 2024 год. Наглядна паказваюцца самыя важныя знаходкі, піша тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».

Падрабязна апавядаецца пра раскопкі 2023 — 2024 гадоў, калі былі адкрытыя велічныя дубовыя сцены 997 года і фактычна атрыманая новая дата заснавання горада.

Выкарыстана больш за 200 ілюстрацый, многія з якіх публікуюцца ўпершыню.

У кнізе ад выдавецтва «Медыял» 96 старонак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула