БЕЛ Ł РУС

Гадавая інфляцыя ў Беларусі працягвае расці

11.08.2025 / 11:32

Nashaniva.com

Па выніках ліпеня гадавая інфляцыя ў Беларусі працягнула расці і дасягнула 7,4%. Месяцам раней яна складала 7,3%. Пра гэта сведчаць даныя Белстата.

У параўнанні з чэрвенем індэкс спажывецкіх цэн склаў 100,2%, а ў параўнанні з снежнем 2024 года — 105,6%.

Больш за ўсё цэны за год выраслі на прадукты — на 10,6%. За месяц цэны дадалі ўсяго 0,02%. Па выніках чэрвеня гадавая інфляцыя на прадукты была крыху ніжэй — 10,5%.

Гадавая інфляцыя па непрадуктовых таварах аказалася на ўзроўні 3%, хаця яшчэ па выніках чэрвеня яна была роўная 3,2%. За месяц цэны дадалі 0,1%.

Па паслугах гадавы рост цэн склаў 7,6% супраць 7,1% месяцам раней. За месяц цэны дадалі 0,7%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула