Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных
У медыка-штурмавіка было каля 6000 падпісчыкаў у тэлеграме.
Стала вядома пра смерць аўтара Z-канала «Святоша вяшчае | Атрад Святошы». Пра гэта паведамілі яго калегі.
Дзмітрый «Святоша» загінуў яшчэ 6 мая 2025. Прыкладна ў той час спынілася абнаўленне яго канала, апошнія месяцы туды рабіліся толькі рэпосты.
«Святоша» меў дачыненне да «вагнераўцаў», у каментарах яго называлі медыкам-штурмавіком.
У свой час блогер хваліўся забойствам групы ўкраінскіх палонных вайскоўцаў.