На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя
На Мінскім аўтамабільным заводзе завершаны конкурс па выбары імя маскоту — персанажу, які павінен увасабляць брэнд, паведамляе тэлеграм-канал прадпрыемства.
— Пазнаёмцеся: маскот МАЗа — Маз Мазыч. Галасаванне ў межах другога этапу конкурсу праходзіла ў тэлеграм– і вайбер-каналах прадпрыемства. Пераможцу вызначылі шляхам падсумавання галасоў у месенджарах.
Маскот у выглядзе брутальнага зубра ў заводскай уніформе і цывільным гарнітуры быў распрацаваны афіцыйным дыстрыб'ютарам Мінскага аўтазавода ў Расійскай Федэрацыі — ТАА «МАЗ-РУС». Ён увасабляе прамысловую магутнасць, цвёрдасць духу і ўпэўненасць, лічаць на прадпрыемстве.