БЕЛ Ł РУС

Украінскія дроны атакавалі ваенныя прадпрыемствы Ніжагародскай вобласці

11.08.2025 / 7:45

Nashaniva.com

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ніжагародскую вобласць Расіі, галоўнымі мэтамі сталі гарады Арзамас і Дзяржынск — важныя цэнтры ваеннай прамысловасці рэгіёна

Паводле ўкраінскіх крыніц, у Арзамасе ўдары былі нанесены па прыборабудаўнічым заводзе. Каналы апублікавалі фота і відэа, дзе зафіксаваны выбух, пажар і пашкоджанні будынка прадпрыемства.

Расійскія тэлеграм-каналы са спасылкай на мясцовых жыхароў паведамляюць, што ў Арзамасе прагучала некалькі выбухаў.

Падобная сітуацыя назіралася і ў Дзяржынску, дзе, паводле сведкаў, выбухі прагучалі каля пяці раніцы. Там таксама размешчаны некалькі ваенных прадпрыемстваў.

У сувязі з атакамі Расавіяцыя абвясціла пра закрыццё аэрапорта Ніжняга Ноўгарада. 

Губернатар Ніжагародскай вобласці Расіі Глеб Нікіцін пацвердзіў налёты ўкраінскіх беспілотнікаў на два гарады рэгіёна. Паводле яго слоў, падчас атакі на Арзамас загінуў адзін чалавек, яшчэ двое былі паранены.

У той жа час расійскія маніторынгавыя рэсурсы і мясцовыя ўлады паведамляюць пра паветраную трывогу ў Удмуртыі (400—500 км ад Ніжняга Ноўгарада) і ў Ульянаўскай вобласці (каля 300 км на паўднёвы ўсход ад Ніжняга Ноўгарада).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула