БЕЛ Ł РУС

На Палессі пабачылі дзіўную метэаралагічную з'яву — навальнічны каўнер

11.08.2025 / 7:44

Nashaniva.com

Гэту з'яву зафіксавалі над Пінскам, паведамляе тэлеграм-канал Nadvorie.

Навальнічны, або шквальны каўнер — агульная назва разнавіднасцяў кучава-дажджавых аблокаў.

Фота: nadvorie / Telegram

Ёсць розныя віды навальнічнага каўняра ці аблокаў — шматпавярховыя, выгнутыя, плоскія і вальныя аблокі. Утвараюцца з-за таго, што ў навальнічным фронце халоднае паветра, у той час як па-за межамі фронту, наадварот, цёплае. Пасля сутыкнення гэтых двух патокаў цёплае паветра падымаецца ўверх, а халоднае — уніз, у выніку чаго хмарай і набывае адпаведны выгляд.

Вальныя аблокі атрымалі сваю назву з-за таго, што падобныя на доўгі вал. Гэты тып аблокаў часцей за ўсё фарміруецца на мяжы атмасферных франтоў, заўсёды на пярэднім краі навальніцы. Такія аблокі ўтвараюцца на вышыні 100—2000 метраў.

Учора праз Беларусь чарговы раз пракаціліся навальніцы.

А вось такія аблокі былі ў Мінску. Фота: Koko.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула