БЕЛ Ł РУС

Колькасць аўтамабіляў на літоўскай мяжы стала больш за 100

11.08.2025 / 7:13

Nashaniva.com

Па стане на 06:00 раніцы на пераходзе «Каменны Лог» на выезд з Беларусі стаіць 110 легкавых аўтамабіляў, паведамляе Памежны камітэт.

Фота: Tochka.by

Больш за 100 стала ўчора ў другой палове дня, а ноччу даходзіла да 160.

Чаргі з аўтобусаў няма.

У «Беняконях» стаіць 100 легкавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма.

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаяць 2518 легкавікоў і 55 аўтобусаў.

На латвійскай мяжы чэргаў няма.

Чытайце таксама:

Шалёная чарга на выезд у Польшчу толькі расце. Вось колькі давядзецца чакаць, каб трапіць у Еўрасаюз на аўто

«Мы сустрэлі захад, мы сустрэлі світанак». Жанчына расказала, колькі гадзін стаяла ў чарзе, каб выехаць з Беларусі ў Літву

Каментары да артыкула