БЕЛ Ł РУС

Пасол Украіны ў ЗША: Уся Украіна моліцца, каб Трамп на перамовах дасягнуў выдатных вынікаў

11.08.2025 / 6:58

Nashaniva.com

Пасол Украіны ў ЗША Аксана Маркарава выказала думку, што падчас перамоваў з Расіяй, якія могуць адбыцца 15 жніўня на Алясцы, ЗША будуць дзейнічаць з пазіцыі сілы. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю CBS News, піша «Украінская праўда».

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Паводле слоў Маркаравай, «уся Украіна моліцца, каб прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на перамовах эфектыўнасцю дасягнуў выдатных вынікаў». 

«Дык так, мы хочам, каб Пуцін спыніўся, і мы сапраўды спадзяёмся, што гэты ціск прэзідэнта Трампа, пакеты санкцый, якія знаходзяцца на стале, і другасныя санкцыі, якія ўжо ўведзены супраць тых, хто дапамагае Расіі, пераканаюць Пуціна, што прыйшоў час нарэшце спыніць сваю агрэсію».

Адказваючы на пытанне наконт межаў і буферных зон, пасол адзначыла, што канцэпцыя буферных зон з'яўляецца састарэлай.

«Але канцэпцыя буферных зон, ці што там яшчэ, ведаеце, гэтыя састарэлыя, старыя канцэпцыі з мінулага стагоддзя больш не працуюць. Лінія фронту на ўсходзе і поўдні Украіны — гэта лінія фронту паміж злом і дабром. І пытанне ў тым, дзе будзе гэтая лінія фронту. Ці будзе яна на нашай тэрыторыі? Ці будзе яна на нашых межах? Ці будзе яна ў Еўропе і паўсюль, дзе гэта паўплывае на Еўропу, ЗША і іншых, — сказала яна.

Паводле Маркаравай, справа не толькі ў зямлі. Справа ў прынцыпах і каштоўнасцях.

«І мяркуючы па нядаўніх рашэннях, уключаючы санкцыі супраць Індыі за падтрымку расійскай ваеннай машыны, у тым ліку і наконт тых санкцый, якія былі падрыхтаваны, я ўпэўнена, што ЗША будуць дзейнічаць з пазіцыі сілы, ведаеце, мір праз сілу, і гэта дазволіць нам разам знайсці рашэнне для спынення агрэсіі Расіі», — заўважыла яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула