БЕЛ Ł РУС

У Балгарыі патануў знакаміты расійскі тэатральны рэжысёр Юрый Бутусаў

10.08.2025 / 14:16

Nashaniva.com

У Балгарыі падчас адпачынку трагічна загінуў вядомы расійскі тэатральны рэжысёр Юрый Бутусаў. Яму было 63 гады. 

Бутусаў патануў падчас купання ў моры ў раёне горада Сазопаль, дзе рэжысёр адпачываў разам з сям’ёй. Падрабязнасці трагедыі агучыў тэатральны крытык Раман Далжанскі: «Пайшоў у мора. Хваля збіла і аднесла. Аднесла ад усіх. Ад нас. Ад сям’і. У Сазопалі. Цела ў Бургасе…»

Бутусаў быў адным з найбольш вядомых рэжысёраў Расіі. Яго творчая кар’ера пачалася ў 1996 годзе са студэнцкай пастаноўкі «У чаканні Гадо». У 2000-х гадах ён працаваў у маскоўскім «Сатырыконе», дзе стварыў пастаноўкі «Рычард III», «Кароль Лір», «Чайка».

З 1996 года Бутусаў супрацоўнічаў з тэатрам імя Ленсавета ў Санкт-Пецярбургу, у 2011 годзе стаў яго галоўным рэжысёрам.

У 2018 годзе ён пакінуў гэты тэатр і ўзначаліў тэатр імя Вахтангава ў Маскве. Таксама працаваў у МХТ імя Чэхава, Маскоўскім тэатры імя Пушкіна, а таксама ў тэатрах Паўднёвай Карэі і Еўропы.

У лістападзе 2022 года рэжысёр звольніўся з тэатра імя Вахтангава, заявіўшы, што знаходзіцца ў Парыжы і не можа працягваць працу.

Пасля гэтага ён працаваў за мяжой і адкрыта выступаў супраць вайны ва Украіне. У Вільні Бутусаў паставіў спектакль «Розэнкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя» па п’есе Тома Стопарда, у Рызе — «Гогаль. Партрэт».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула