БЕЛ Ł РУС

Фіцa параўнаў Украіну з травой падчас сэксу сланоў — МЗС Украіны адрэагавала

10.08.2025 / 12:56

Nashaniva.com

Міністэрства замежных спраў Украіны асудзіла адкрыта абразлівую рыторыку прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца, які, каментуючы будучы саміт лідараў ЗША і Расіі, заявіў, што «не важна, змагаюцца сланы ці займаюцца сэксам — заўсёды цярпіць трава», маючы на ўвазе пад «травой» Украіну.

Роберт Фіца на саміце ў Брусэлі. 26 кастрычніка 2023 года. Фота: Omar Havana / AP

Украінскае знешнепалітычнае ведамства асудзіла адкрыта абразлівую рыторыку ў адрас Украіны і ўкраінскага народа з боку прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца, піша «Еўрапейская праўда».

У ведамстве адзначылі, што Роберт Фіцa так і не ўсвядоміў сапраўдных прычын злачыннага ўварвання РФ, а таксама небяспекі, якую нясе флірт з дзяржавай-агрэсарам.

«Крыўдна, што кіраўнік урада дзяржавы — члена Еўрапейскага Саюза дазваляе сабе адкрыта абразлівую рыторыку ў адрас Украіны і ўкраінскага народа, які штодня гераічна змагаецца з расійскай агрэсіяй, стрымліваючы яе на сваёй зямлі ў інтарэсах бяспекі ўсёй Еўропы», — гаворыцца ў каментарыі.

Напярэдадні, каментуючы саміт лідараў ЗША і РФ, Фіцa заявіў, што не мае значэння, пра што дамовяцца Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін — больш за ўсё пацярпіць Украіна.

«Памятаеце старую афрыканскую ісціну, якую я так люблю паўтараць? Не важна, змагаюцца сланы ці займаюцца сэксам, заўсёды цярпіць трава. Незалежна ад таго, чым скончацца перамовы сланоў 15 жніўня, пацярпіць трава — у дадзеным выпадку, Украіна», — заявіў Фіцa.

У МЗС Украіны асудзілі такую рыторыку.

«Гэта легкадумнасць, якая абражае памяць загінулых, пакуты мільёнаў украінскіх сем’яў і самаахвярнасць тых, хто змагаецца за свабоду», — заявілі ў МЗС.

У ведамстве дадалі, што заявы Роберта Фіца дысаніруюць з духам добрасуседства, салідарнасці і ўзаемапавагі, якія ўвесь гэты час дэманструе славацкі народ у дачыненні да Украіны.

«Таму сваімі заявамі спадар Фіцa абражае і свой народ», — падкрэслілі ў МЗС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула