БЕЛ Ł РУС

Марыя Зайцава, якая загінула на вайне, пасмяротна ўзнагароджана ордэнам ад Украіны

9.08.2025 / 15:36

Nashaniva.com

Указам Уладзіміра Зяленскага Марыю ўзнагародзілі ордэнам «За мужнасць» ІІІ ступені.

24-гадовая Марыя Зайцава загінула на фронце пад Бахмутам у студзені 2025 года на наступны дзень пасля свайго чарговага дня нараджэння.

Дзяўчына была моцна паранена светла-шумавой гранатай падчас пратэстаў у 2020-м — яе фота з акрываўленай галавой абляцела свет. Пасля лячэння ў бальніцы і некалькіх аперацый Марыя пераехала ў Чэхію. Але калі пачалася поўнамаштабная вайна ва Украіне, не змагла застацца ўбаку. На фронце яна стала снайперам.

Чытайце таксама:

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА

З беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула на фронце ва Украіне, развіталіся ў Кіеве

На пахаванні снайперкі Марыі Зайцавай у Кіеве быў заўважаны незвычайны бел-чырвона-белы сцяг

«У нас было ўсё. Акрамя права на каханне». Каханая беларускі Марыі Зайцавай, якая загінула за Украіну, расказала іх гісторыю

Каментары да артыкула