БЕЛ Ł РУС

Рэстаран Iskra на сталічнай вуліцы Кастрычніцкай зачыняецца

9.08.2025 / 15:7

Nashaniva.com

У сацсетках рэстарана Iskra, які знаходзіцца на вул. Кастрычніцкай у Мінску, з’явілася паведамленне: «Гісторыя Іскры заканчваецца ў гэта нядзелю…». Прычыны не ўдакладняюцца.

Фота: Office Life

Iskra пачала працу ў 2024 годзе. Па сутнасці, гэта быў рэбрэндынг установы Enzo, якая адкрылася на Кастрычніцкай яшчэ ў 2012 годзе. Гэта была адно з першых устаноў у гэтым квартале.

Саўладальнік рэстарана Аляксандр Гарбачоў у сваім інтэрв’ю Office Life распавядаў, што ў рэбрэндынг уклалі немалыя сродкі. «Адзін інтэр’ер абышоўся ў $200 тыс.», — казаў рэстаратар.

Таксама Аляксандр Гарбачоў адзначаў тады, што ў Мінску назіраецца перанасычэнне кавярнямі.

— І не згадаю, калі яшчэ была такая высокая канкурэнцыя, — падзяліўся думкамі рэстаратар і ўдакладніў, што «закрыцца можна ў любы момант, але варта паспрабаваць нешта зрабіць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула