БЕЛ Ł РУС

У нядзелю чакаецца да +30°С і месцамі моцныя залевы

9.08.2025 / 12:33

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 10-11 жніўня.

Днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі — моцныя залевы. Пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру.

Ноччу будзе +8..+14°С, па захадзе краіны да +16°С; максімальная днём складзе +22..+28°С, па поўдні Беларусі да +30°С. У Мінску да +26°С і навальніца.

У панядзелак уначы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі чакаюцца моцныя дажджы; днём месцамі, пераважна па паўночна-ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Ноччу будзе +9..+16°С, максімальная днём складзе +18..+25°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула