БЕЛ Ł РУС

Памочнік Байдэна прапаноўваў выслаць з ЗША хакеіста Авечкіна падчас абмену палітвязнямі

9.08.2025 / 12:28

Nashaniva.com

Перад маштабным абменам зняволенымі паміж ЗША і Расіяй у жніўні 2024 года ў адміністрацыі Джо Байдэна разглядалі магчымасць выслання з краіны найлепшага на сёння снайпера Нацыянальнай хакейнай лігі Аляксандра Авечкіна і іншых расійскіх хакеістаў.

Аляксандр Авечкін гэтай вясной пабіў вечны рэкорд Уэйна Грэцкі і стаў найлепшым снайперам Нацыянальнай хакейнай лігі. Фота: тэлеграм-канал хакеіста

Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведамляе The Wall Street Journal у вялікім матэрыяле пра тое, як каманда Аляксея Навальнага спрабавала дамагчыся вызвалення палітыка.

З ідэяй выслання Авечкіна, паводле выдання, выступіў саветнік прэзідэнта ЗША па бяспецы Джэйк Саліван. Такім чынам ён хацеў аказаць ціск на Крэмль, каб дамагчыся больш выгадных умоў абмену, якія не ўключалі б вызваленне расійскага кілера Вадзіма Красікава ў абмен на Навальнага.

Аднак у выніку Саліван ад сваёй ідэі адмовіўся. Чаму — не ўдакладняецца.

Гістарычны абмен зняволенымі паміж Расіяй і ЗША адбыўся ў жніўні 2024 года. У яго межах на свабоду выйшлі Ілля Яшын, Уладзімір Кара-Мурза, Андрэй Півавараў і іншыя палітзняволеныя. У сваю чаргу заходнія краіны вызвалілі кілера Вадзіма Красікава, асуджанага на пажыццёвае зняволенне ў Германіі за забойства былога чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хангашвілі ў 2019 годзе, нагадвае «Дождь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула