БЕЛ Ł РУС

Сямейную пару з 70 нелегальнымі мігрантамі затрымліваў ГУБАЗіК

9.08.2025 / 10:44

Nashaniva.com

За свае паслугі фігуранты атрымлівалі грашовае ўзнагароджанне — ад 50 да 100 даляраў з кожнага кліента.

Скрыншот відэа МУС

Аператыўнікамі 10-га ўпраўлення па Мінскай вобласці ГУБАЗіКа пры сілавой падтрымцы спецназу ў сталіцы затрыманы раней судзімая пара, а таксама 70 нелегалаў, паведамляе прэс-служба МУС.

Узаемадзейнічаючы з аддзеламі па грамадзянстве і міграцыі Заводскага РУУС г. Мінска і Дзяржынскага РАУС, было ўстаноўлена, што 43-гадовая жанчына і 44-гадовы мужчына з мая па ліпень аказвалі дапамогу грамадзянам трэціх краін у незаконным уездзе і знаходжанні на тэрыторыі краіны.

За свае паслугі фігуранты атрымлівалі грашовае ўзнагароджанне — ад 50 да 100 даляраў з кожнага кліента.

Замежнікі выкарыстоўвалі тэрыторыю нашай краіны для часовага пражывання і нелегальнага працаўладкавання, а таксама для далейшага руху ў краіны Еўрасаюза.

Следчымі заведзена крымінальная справа за арганізацыю незаконнай міграцыі. Усе фігуранты знаходзяцца ў ІЧУ, ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Нелегальных мігрантаў чакае выдварэнне з краіны. Усталёўваюцца іншыя ўдзельнікі супрацьпраўнай дзейнасці.

За сем месяцаў 2025 года за межы Рэспублікі Беларусь было выдворана амаль 3 тысячы замежнікаў і асоб без грамадзянства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула