БЕЛ Ł РУС

16-гадовы падлетак на ровары загінуў пад коламі легкавіка ў Гомелі

9.08.2025 / 10:37

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася ў пятніцу каля 21:00 на 1-м км дарогі Гомель — Хутар.

Фота: Гомельская міліцыя

33-гадовы кіроўца аўтамабіля Tesla здзейсніў наезд на 16-гадовага веласіпедыста, які перасякаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, паведамляе абласная міліцыя.

Падлетак ад атрыманых траўмаў памёр у бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула