БЕЛ Ł РУС

Максім Знак стаў пераможцам прэміі Цэнтра Вацлава Гаўла

9.08.2025 / 7:12

Nashaniva.com

Асуджаны на 10 гадоў зняволення адвакат Максім Знак стаў пераможцам прэміі «Парушэнне спакою» Цэнтра Вацлава Гаўла, якая прысуджаецца адважнаму пісьменніку ў небяспецы.

Прэмія адзначае аўтараў выбітных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць адважнасць у іншадумстве і зазнаюць несправядлівы пераслед за абарону дэмакратыі і правоў чалавека, паведамляе Беларускі ПЭН.

Пры абвяшчэнні ўзнагароды Біл Шыпсі — праваабаронца, заснавальнік і дырэктар ініцыятывы Art for Human Rights, а таксама сябра Рады дырэктараў Цэнтра Вацлава Гаўла — адзначыў:

«Як калега-юрыст, хай і ў маім выпадку ўжо ў адстаўцы, я вельмі рады, што Максім Знак быў адзінагалосна абраны журы прэміі як годны лаўрэат гэтага года. Знак адбывае дзесяцігадовае пакаранне, прызначанае ў верасні 2021 года. Ягоная кніга «Зэкамерон» належыць да ліку самых кранальных і магутных узораў турэмнай літаратуры»

Максім Знак — адвакат, навуковец, пісьменнік, палітзняволены, які адбывае 10-гадовы тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму па беспадстаўных абвінавачаннях. Ён быў арыштаваны 8 верасня 2020 года ў Штабе Бабарыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула