БЕЛ Ł РУС

«Супрацоўніца СІЗА крычыць канваіру: «Асцярожней! Ты вядзеш Нобелеўскага лаўрэата!»

8.08.2025 / 21:38

Nashaniva.com

Былы адвакат палітзняволеных Віктар Мацкевіч расказаў Deutsche Welle, як адзін з ягоных знакамітых падабаронных, праваабаронца Алесь Бяляцкі, даведаўся, што стаў нобелеўскім лаўрэатам.

Алесь Бяляцкі

— Як сваё ўжо другое зняволенне ўспрымаў Алесь Бяляцкі? Ці сустракаў ён людзей, у тым ліку сярод супрацоўнікаў, якія яго падтрымлівалі?

— Бяляцкі — гэта крэмень, я вам скажу. Для яго пачуццё справядлівасці — галоўнае ў жыцці. «Вясна» дапамагала ўсім — і адміністратыўна, і крымінальна затрыманым, і асуджаным. За ўсім гэтым стаяў Алесь.

Ён выдатна разумеў, што за ім прыйдуць, але лічыў, што не можа кінуць людзей. Казаў: «Калі камусьці дрэнна, чаму мне павінна быць добра?»

Следчыя ставіліся да яго з павагай. Не так проста знайсці спецыялістаў, якія могуць весці следства на беларускай мове — а гэта была яго прынцыповая пазіцыя. Для яго такіх знайшлі. І сукамернікі ў СІЗА ставіліся да яго добра.

— Як Алесь даведаўся, што стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі?

— Ад адваката. Вядома, ён быў у шоку, не мог паверыць. Я быў страшна шчаслівы за яго.

Прыходжу ў СІЗА, чакаю яго на сустрэчу, кажу супрацоўніцы: «Асцярожней з Бяляцкім, ён жа Нобелеўскі лаўрэат». Заходжу ў кабінет, чую, як яна крычыць канваіру: «Асцярожней! Ты вядзеш Нобелеўскага лаўрэата!» Той перапытаў: «Якога лаўрэата?» Хутчэй за ўсё, ён нават не ведаў, што гэта за прэмія.

Алесь заўсёды быў спакойным, з усмешкай, і ніколі не казаў, што яму цяжка. 

Чытайце таксама:

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Пракуратура паказала інтэр'еры калоніі, у якой трымаюць Алеся Бяляцкага

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»

Выйшла новая кніга пра Алеся Бяляцкага

Каментары да артыкула