Сілавікі пачалі збіраць ДНК сваякоў тых, хто выехаў з Беларусі
Як паведамляюць праваабаронцы з Mayday.team, за апошнія два тыдні некалькі сем’яў у Магілёўскай вобласці, чые сваякі выехалі за мяжу (сярод іх — былыя палітвязні і актывісты), наведалі супрацоўнікі міліцыі, каб узяць сліну для генетычнага аналізу.
Фота ілюстрацыйнае
Афіцыйна гэта тлумачыцца стварэннем базы даных ДНК, каб, маўляў, «пры неабходнасці можна было ідэнтыфікаваць людзей за мяжой». Але сапраўдныя матывы такіх дзеянняў міліцыі застаюцца незразумелымі.
Каманда Mayday.team таксама сцвярджае, што падобная практыка назіраецца і ў іншых гарадах Беларусі.
Чытайце таксама:
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 38 арыштаваных па «справе Гаюна»
У Беларусі +8 новых палітвязняў
На мяжы затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава, а ў Мінску ягонага брата Вадзіма