Лукашэнка: Калі ўступіць у вайну з Украінай, Беларусь не зможа ўтрымаць фронт
Лукашэнка ў інтэрв'ю журналісту Сайману Шустэру сцвярджае, што Пуцін ніколі не прасіў адпраўляць беларускія войскі на Украіну.
Лукашэнка і Пуцін. Скрыншот відэа
«Расія выдатна разумее, што калі Беларусь увяжацца ў гэтую вайну адкрыта, то мы больш будзем мець праблем. У нас 1500 км мяжы з Украінай. Расія разумее, што нам будзе складана гэтую мяжу ўтрымаць. З улікам таго, што не толькі ўкраінцы супраць нас будуць на 1500 км ваяваць, гэта будзе падстава ўводу ва Украіну нават войскаў НАТА», — сказаў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Трамп — балбатун, раніцай гаворыць адно, вечарам робіць іншае
Лукашэнка назваў разню ў Бучы добра спланаванай акцыяй
Лукашэнка пра магчымасць балатавацца на яшчэ адзін тэрмін: Трампу хутка 80, і ён прыстойна выглядае