БЕЛ Ł РУС

Туск пасля размовы з Зяленскім дапусціў хуткую паўзу ў расійска-ўкраінскай вайне

8.08.2025 / 15:13

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Польшчы сёння правёў размову з Уладзімірам Зяленскім. Пасля размовы падчас прэс-канферэнцыі ў Лебе кіраўнік польскага ўрада дапусціў, што магчымая хуткая паўза ў расійскай-украінскай вайне, піша Reform.news.

Фота: канцылярыя прэм'ера Польшчы

«Я не хачу сказаць, што гэта — завяршэнне, але замарозка канфлікту хутчэй блізка, чым далёка», — сказаў ён.

«Тэрмін дзеяння ўльтыматуму мінае сёння. Прэзідэнт Зяленскі вельмі асцярожны, але тым не менш аптымістычны», — дадаў Туск.

Польскі прэм'ер таксама адзначыў, што ўкраінскі бок вельмі зацікаўлены ва ўдзеле Еўропы, уключаючы Польшчу, у планаванні будучага спынення агню, а ў далейшым і міру.

«Мы таксама вельмі зацікаўленыя ў міры ў нашым рэгіёне, паколькі гэта станоўча адаб'ецца на нашай бяспецы», — канстатаваў Туск.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула