БЕЛ Ł РУС

Беларуская праваслаўная царква вярнула ў назву «Маскоўскі патрыярхат» пасля заўвагі з Масквы

8.08.2025 / 13:50

Nashaniva.com

Сінод РПЦ публічна адчытаў кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы. Там адразу «выправіліся».

Кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін

Беларуская праваслаўная царква дадала ў сваю назву прыналежнасць да Маскоўскага патрыярхату.

На афіцыйным сайце БПЦ змянілі лагатып. Калі раней там было напісана «Беларуская праваслаўная царква», то цяпер назва стала даўжэйшай — «Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату», заўважыла «Хрысціянская візія».

Пры гэтым «Беларуская праваслаўная царква» цяпер напісана ў дужках, як дадатак.

Скрыншот «Хрысціянскай візіі»

БПЦ змяніла лагатып пасля заўвагі з Масквы. За апошнія дзесяцігоддзі ў Беларусі склаўся кансэнсус наконт назвы сваёй царквы як «Беларуская праваслаўная царква» без грувасткага азначэння «Маскоўскага патрыярхату». Але Сінод РПЦ гэта раздражняе.

У адным з ліпеньскіх пастаноў Сінод нагадаў кіраўніцтву БПЦ, што ўсе назвы павінны змяшчаць фармулёўкі «Рускай праваслаўнай царквы» або «Маскоўскага патрыярхату». У Мінску амаль адразу паслухаліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула