БЕЛ Ł РУС

Некалькі дзясяткаў чалавек пратэставалі ў Вільні супраць Офіса Ціханоўскай

8.08.2025 / 13:45

Nashaniva.com

Акцыя насупраць МЗС краіны была арганізаваная дэпутатам Сейма, нацыяналістам Вітаўтасам Сініцай, піша Sota.

Фота: тут і далей Sota

Асноўныя прэтэнзіі пратэстоўцаў былі прысвечаныя двум пунктам: барацьбе з так званым «літвінізмам» і прэтэнзіям да нібыта неэфектыўнасці Офіса Ціханоўскай, які падтрымлівае літоўскі ўрад.

За другі тэзіс адказваў сам Сініца, а для раскрыцця першага яго прыхільнік зладзіў доўгі гістарычны экскурс са шматразовым згадваннем крывічоў, жамойтаў і розных гістарычных абставінаў.

Пры гэтым у натоўпе знайшоўся і як мінімум адзін прыхільнік Ціханоўскай, які прынёс плакат са словамі падзякі Літве за падтрымку. Мужчына растлумачыў, што адмена статусу Ціханоўскай у Літве пакіне беларусаў у краіне без абароны, як гэта цяпер, на яго думку, адбываецца ў Польшчы.

Акцыя доўжылася каля паўгадзіны, ад яе дыстанцыявалася партыя самога Сініцы «Нацыянальнае адзінства», якая не прайшла раней у парламент Літвы.

Вітаўтас Сініца

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула