БЕЛ Ł РУС

Трамп: Пуціну не трэба сустракацца з Зяленскім перад сустрэчай са мной

8.08.2025 / 7:5

Nashaniva.com

Сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі можа адбыцца на наступным тыдні.

Дональд Трамп, Joe Raedle / Getty Images

На брыфінгу ў Белым доме ў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа спыталі, ці сапраўды ён паставіў умову, пры якой яго сустрэча з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным адбудзецца толькі ў выпадку, калі перад гэтым расійскі прэзідэнт сустрэнецца з Уладзімірам Зяленскім, піша Бі-бі-сі.

«Не, не», — адказаў прэзідэнт ЗША.

Трампу таксама задалі пытанне, ці застаецца ў сіле выстаўлены ім тэрмін ультыматуму Расіі для спынення агню ва Украіне (ён заканчваецца сёння ў пятніцу).

Амерыканскі лідар не адказаў напрамую на гэтае пытанне, але сказаў, што ўсё будзе залежаць ад Пуціна.

«Гэта будзе залежаць ад яго. Паглядзім, што ён скажа. Вельмі расчараваны», — дадаў Трамп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула